«Азоў» правёў бліскучую аперацыю і сарваў планы РФ па акружэнні Дружкаўкі
- 23.09.2026, 13:30
- 1,762
Зачышчаныя сілы расіян, якія там скапліваліся летам.
Украінскія вайскоўцы ў Данецкай вобласці зачысцілі сілы расійскіх захопнікаў, якія там скапліваліся летам.
Пра гэта расказалі у першым корпусе Нацыянальнай гвардыі «Азоў».
Аперацыю правялі атрад разведкі спецыяльнага прызначэння, сілы першага і шостага батальёнаў 12-й брыгады спецыяльнага прызначэння «Азоў», асобнага атрада спецыяльнага прызначэння «Туман» першага корпуса НГУ «Азоў» і батальёна «Шквал» 425 ОШП «Скала», пры падтрымцы ОЗСП Lasar's Group.
Адзначаецца, што аперацыю ўкраінскія абаронцы пачалі яшчэ на пачатку жніўня.
У выніку была сарвана спроба праціўніка выйсці на лагістычныя шляхі для аператыўнага акружэння Дружкаўкі і ўдару ў кірунку Добрапілля.
Паводле слоў камандзіра 12-й брыгады «Азоў» з пазыўным «Хорус», выйсці на лагістычныя шляхі спрабавалі сілы акупацыйнай 90-й танкавай дывізіі і 8-й агульнавайсковай арміі.
Планаванне аперацыі адбывалася з удзелам прадстаўнікоў усіх задзейнічаных у ёй падраздзяленняў.
«Першая задача была — ізаляваць агнявымі сродкамі раёны канцэнтрацыі групоўкі праціўніка дзеля недапушчэння далейшага прасоўвання, фарміравання спрыяльных умоў для прасоўвання нашых штурмавых груп. Лічу гэтую задачу выкананай», — распавёў «Хорус».
Камандзір батальёна «Шквал» з пазыўным «Замок» адзначыў, што падчас аперацыі ўкраінскія вайскоўцы імкнуліся мінімізаваць уласныя страты.
«Калі ворага было складана зачысціць — былі ўкрыцці або маглі панесці страты ці раненні вайскоўцы, — адпрацоўвалі сродкамі як нашымі, так і 12-й брыгады, выкарыстоўваючы як FPV-сродкі, так і бамберы. Рэагаванне было хуткім. Стараліся хутка адпрацаваць, каб хлопцы не пацярпелі», — распавёў «Замок».
Агульныя страты расіян за час аперацыі склалі 237 — беззваротныя, санітарныя — 44. Акрамя таго, траіх акупантаў узялі ў палон.
Нагадаем, трэці армейскі корпус пачаў наступальную аперацыю «Вівальдзі» на поўначы Данецкай вобласці.
На працягу тыдня Сілы абароны здзейснілі новыя прасоўванні — зачысцілі і вызвалілі шэраг населеных пунктаў. Пад украінскі кантроль вярнулі ўжо 125 кв. км тэрыторыі.