На мяжы з Фінляндыяй зафіксавана нетыповая актыўнасць расійскай ФСБ
1- 23.09.2026, 13:45
- 1,912
Яна супала са чуткамі пра магчымую новую мабілізацыю.
У Карэліі супрацоўнікі расійскай ФСБ увялі ўзмоцнены рэжым на кантрольным пасту «Шуя», размешчаным на адлегласці каля 110 км ад мяжы з Фінляндыяй, паведамляе Dialog.UA.
Паводле звестак Astra, узмоцненыя меры дзейнічаюць як мінімум з жніўня і супалі са чуткамі, што распаўсюджваюцца ў РФ, пра магчымую новую мабілізацыю.
Праверкі праводзяцца ў абодвух накірунках. Вадзіцелі павінны спыняцца па патрабаванні памежнікаў і прад'яўляць дакументы, а пасля агляду аўтамабіля шлагбаум адчыняюць для далейшага руху. За адмову выканаць патрабаванне можа пагражаць штраф або адміністрацыйны арышт тэрмінам да 15 сутак.
Вочавідзец распавёў Astra, што супрацоўнікі ФСБ правяраюць дакументы ў мужчын і прыезджых, фатаграфуюць пашпарты турыстаў і высвятляюць, дзе яны пражываюць. Таксама памежнікі запісваюць кантакты перавозчыкаў і ўладальнікаў гасцявых дамоў.
Афіцыйных тлумачэнняў расійскіх уладаў адносна ўзмацнення праверак на КПП «Шуя» ў публікацыі Astra не прыводзіцца.