Пуціністка Лаліта ўчыніла істэрыку з-за ўкраінскіх дронаў
- 22.09.2026, 5:17
- 2,208
Канцэрт скандальнай артысткі некалькі разоў перапынялі.
Расійская спявачка-пуціністка Лаліта Міляўская абурылася тым, што яе канцэрт у Сочы тройчы перапынялі з-за пагрозы ўкраінскіх дронаў. Яе істэрыка з гэтай нагоды трапіла на відэа, на якое бурна адрэагавалі ў інтэрнэце, піша УНІАН.
Пасля абвяшчэння чарговай паветранай трывогі скандальная артыстка не змагла стрымаць эмоцый, звярнулася да гледачоў, пасля чаго сышла са сцэны.
«Што, заканчваем? Тваю м**ць, як яны за**алі», — выпаліла Лаліта.
Карыстальнікі Threads высмяялі і прыстыдзілі спявачку:
«Лаліта, ты ўдакладняй, хто менавіта за**аў. Бо ФСБ пасадзіць на бутэльку. Перажываю за цябе».
«Ой, якая бурная рэакцыя. І гэта мы яшчэ не пачыналі… пачакайце».
«З нашай далёкабійнасцю, здраднікам давядзецца шукаць спакой мінімум на Камчатцы».
Нагадаем, раней у сетку «злілі», як пуцініст Кіркораў учыніў істэрыку з-за пагрозы атакі Украіны. Яго канцэрты таксама не раз перапынялі або затрымлівалі з-за ўкраінскіх дронаў.