Украінцы стварылі новы дрон-перахопнік, які разганяецца да 416 км/г
- 22.09.2026, 3:31
Беспілотнік гатовы да пастаўкі ў узброеныя сілы.
Кампанія «Влучнік» завершыла ўнутраныя выпрабаванні украінскага зенітнага дрона-перахопніка «Зорэліт v5». Ён, у прыватнасці, прызначаны для барацьбы з рэактыўнымі ўдарнымі БПЛА. Пра гэта «Мілітарнаму» паведамілі прадстаўнікі кампаніі.
Заяўленая максімальная хуткасць перахопніка складае 416 км/г, а максімальная далёкасць палёту на адным зарадзе — да 47 км. Пры круізнай хуткасці каля 200 км/г дрон здольны заставацца ў паветры прыблізна 17 хвілін. Канструкцыя апарата прадугледжвае ўсталёўку баявой часткі масай ад 300 да 600 грамаў.