У ЕС узгаднілі падаўжэнне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі адразу на тры гады
2- 21.09.2026, 22:54
- 1,690
Раней абмежаванні падаўжалі на 6 або 12 месяцаў.
Дзяржавы — чальцы ЕС у панядзелак дасягнулі папярэдняй дамоўленасці аб падаўжэнні санкцый супраць беларускіх і расійскіх фізічных і юрыдычных асоб, паведамляе чэшскі тэлеканал CT24 са спасылкай на крыніцы.
Пагадненне было дасягнута ў панядзелак, 21 верасня, на сустрэчы пастаянных прадстаўнікоў дзяржаў — чальцоў саюза ў Бруселі.
Цяпер краіны ЕС запусцяць пісьмовую працэдуру для канчатковага зацвярджэння гэтага рашэння, адзначае тэлеканал.
Адзначым, санкцыі супраць расійскіх і беларускіх асоб падоўжылі на тры гады замест звычайных 6 або 12 месяцаў.