20 верасня 2026, Нядзеля, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтрвыбаркам РФ апублікаваў першыя вынікі «выбараў» у Дзярждуму

5
Цэнтрвыбаркам РФ апублікаваў першыя вынікі «выбараў» у Дзярждуму
Ілюстрацыйнае фота

«Адзінай Расіі» «малююць» 57,54% галасоў пасля апрацоўкі 13,9% бюлетэняў.

Расійскі Цэнтрвыбаркам апублікаваў першыя вынікі падліку галасоў на «выбарах» у Дзярждуму. Пасля апрацоўкі 13,88% пратаколаў «Адзіная Расія» мае 57,54%.

На другім месцы КПРФ з 13,67%, на трэцім — ЛДПР з 9,27%.

Папярэдне ў Дзярждуму таксама праходзяць яшчэ дзве псеўдаапазіцыйныя партыі: «Новыя людзі» (7,96%) і «Справядлівая Расія» (5,16%).

У 2021 годзе «Адзіная Расія» паводле афіцыйных падлікаў мела 49,82%.

Выбары ў Дзярждуму прайшлі ва ўмовах адсутнасці палітычнай канкурэнцыі, а таксама пятага года вайны, калі ўкраінскія атакі на расійскую нафтаперапрацоўку выклікалі дэфіцыт паліва, далёкасць удараў Узброеных сіл Украіны расце з кожным днём, а расійская армія знаходзіцца ў глыбокім крызісе.

Большасць кандыдатаў, якія адкрыта выступалі супраць вайны ва Украіне, да выбараў не дапусцілі. У жніўні Вярхоўны суд Расіі адмяніў рэгістрацыю федэральнага спісу «Яблыка» — адзінай зарэгістраванай партыі, якая адкрыта выступала супраць вайны.

Незалежных міжнародных назіральнікаў Расія таксама не запрасіла.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках