Belavia зладзіла канцэрт 90-х на вышыні 10 000 метраў
4- 20.09.2026, 22:16
- 1,904
Відэафакт.
Пазаўчора ў самалёце Belavia зладзілі канцэрт на вышыні — у літаральным сэнсе слова. Пакуль пасажыры ляцелі рэйсам Стамбул — Мінск, іх забаўлялі зоркі еўрадэнсу 90-х.
Відэа спантаннага канцэрта апублікаваныя ў афіцыйным Instagram авіякампаніі.
Свае хіты выканалі Down Low і Natascha Wright, Joe Thompson, Ray Horton. Верагодна, выканаўцы ляцелі на фестываль «Прайм Эра», але па дарозе вырашылі не губляць ні хвіліны і парэпетаваць.