28 верасня 2026, панядзелак, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы пра расіян: Хамы і невукі з маніяй велічы

30
Беларусы пра расіян: Хамы і невукі з маніяй велічы

Лікбез для грамадзян РФ.

Беларуска senyasigal звярнула ўвагу на дзіўныя паводзіны грамадзян РФ у нашай краіне.

«Чаму некаторыя расіяне проста спрабуюць даказаць, што Беларусь насамрэч Белоруссия? – пытаецца яна. - Можа, жыхарам Беларусі лепш ведаць, так? Па-руску будзе альбо Беларусь, альбо Республика Беларусь».

Карыстальнікі сацсеткі выказалі свае меркаванні пра прычыны такіх паводзінаў расіян. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:

- Ім усё роўна, нармальныя, калі іх папраўляеш, кажуць «ок, зразумеў» — і ўсё. А астатнім, якія сцвярджаюць «нам так можна, а вы — частка Расіі», марна што-небудзь казаць.

- Абажаю такія пасты, тут у каментарах адразу можна заблакаваць неадэкватных вялікадзяржаўнікаў з імперыялістычным мысленнем.

- Тым расіянам, хто з пенай ля рота піша пра Белоруссию, пара вылазіць з імперскіх амбіцый і паважаць іншыя краіны. Хоць бы ўласныя дакументы вывучыце.

- Нам яны ўжо 10 гадоў даказваюць, што, забіваючы нас, бамбячы ўкраінскія рускамоўныя гарады і крадучы тэрыторыі, пакідаючы нас без цяпла і электрычнасці, яны нас «абароняць». Дык што нават не спрабуйце. Там імперскія амбіцыі, яны ўсё яшчэ лічаць, што ўсе краіны былога СССР — іх.

- Чаму гэтых безграматных даводзіцца вучыць іх уласнай мове?

- Хамы і невукі з магіяй велічы. Сапраўдныя расіяне.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲