СБУ паразіла шэсць расійскіх самалётаў і верталётаў у Растове
4- 17.09.2026, 15:01
- 12,826
Зяленскі раскрыў вынікі начнога ўдару па вайсковым аэрадроме.
Мінулай ноччу Служба бяспекі Украіны нанесла магутныя ўдары па вайсковым аэрадроме у Растове.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі у Telegram.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, СБУ здолела паспяхова паразіць адразу тры расійскія самалёты, а таксама тры верталёты.
«Служба бяспекі дакладна адпрацавала па вайсковым аэрадроме ў Растове — пацверджана паражэнне самалёта Ан-12, двух Ан-26 і яшчэ трох верталётаў», — удакладніў ён.
Больш за тое, мінулай ноччу ў рамках сумеснай аперацыі СБУ, СБС, ГУР і СВР былі нанесеныя новыя ўдары па Яраслаўскім НПЗ.
На гэтым фоне Зяленскі абвясціў пра добрыя вынікі і ў Чорным моры, аднак ніякіх падрабязнасцяў пакуль не раскрыў.
«Дзякую нашым воінам, якія штодзень робяць вайну адчувальнай для Расіі... Штодня адказваем на агрэсію. Расія павінна выбраць мір», — падсумаваў Зяленскі.