Украіна пераносіць вайну ў Арктыку: наступствы ўдару па Новаму Урэнгою
1- 16.09.2026, 22:57
- 1,176
Велізарныя адлегласці перасталі быць расійскай перавагай.
Адзін з найбольш далёкіх удараў украінскіх беспілотнікаў быў (нанесены па аб’екце газавай інфраструктуры Расіі Для ўдару па заводзе ў Новым Урэнгоі дроны ЗСУ праляцелі больш за 3200 км) у арктычным рэгіёне на адлегласці амаль 3 тысячы кіламетраў ад мяжы. Пры гэтым усяго за 600 кіламетраў ад месца ўдару знаходзяцца два буйныя арктычныя праекты, звязаныя з здабычай і вытворчасцю расійскага звадкаванага прыроднага газу.
Пра гэта паведамляе нарвежскае аналітычнае выданне High North News
«Наступствы атакі выходзяць за межы шкоды, нанесенай асобнаму перапрацоўчаму прадпрыемству. Атакаваны завод размешчаны ўсяго за 600 кіламетраў ад расійскіх праектаў «Ямал СПГ» і «Арктык СПГ-2». Гэта робіць два найважнейшыя арктычныя энергетычныя праекты Масквы патэнцыйна даступнымі для ўкраінскіх беспілотнікаў далёкага дзеяння», — гаворыцца ў артыкуле.