14 верасня 2026, панядзелак, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў папярэдзілі пра анамалію

1
Беларусаў папярэдзілі пра анамалію
фота: travelcenter.uk

Восень сялета можа зацягнуцца.

Аўтары тэматычнага Telegram-канала «Alex Bull Погода | Беларусь» прааналізавалі даныя дзвюх мадэляў — канадскай CanSIPS і амерыканскай CFSv2, — якія паказалі: кастрычнік і лістапад 2026 года чакаюцца цяплейшымі за кліматычную норму.

Спецыялісты адзначылі, што CanSIPS спрагназавала анамалію — перавышэнне тэмпературнай нормы прыкладна на 0,5–1°C. Амерыканская CFSv2 дала амаль тыя ж значэнні, а на ўсходзе і поўдні Беларусі і ўвогуле дапусціла адхіленне да +1,2°C.

Прасцей кажучы, рэзкага і ўстойлівага пераходу да зімы пакуль не відаць. Начныя замаразкі магчымыя, асабліва пры ясным небе, але ў сярэднім кастрычнік 2026 года можа аказацца мякчэйшым за звычайнае.

Лістапад таксама можа быць цёплым

На лістапад абедзве мадэлі далі яшчэ больш прыкметнае адхіленне ад нормы. CanSIPS паказала перавышэнне тэмпературы прыкладна на 1–2°C. CFSv2 намалявала амаль такую самую карціну над Беларуссю і суседнімі тэрыторыямі Усходняй Еўропы.

Пры такім сцэнары лістапад хутчэй будзе нагадваць працяг позняй восені, а не пачатак паўнавартаснай зімы. Замест доўгіх марозаў магчымыя частая змена цыклонаў, вільготнае надвор’е, дажджы і мокры снег. Гэта звязана з «зональным пераносам» — сітуацыяй, калі паветраныя масы часцей прыходзяць з захаду, з боку Атлантыкі.

Калі чакаць снег?

Снег у кастрычніку або лістападзе, вядома, магчымы. Але паводле бягучых разлікаў дзвюх мадэляў устойлівага снежнага покрыву на пачатку сезона ў Беларусі не відаць. Калі прагнозы спраўдзяцца, пастаянны снег можа з’явіцца толькі бліжэй да снежня.

Што з ападкамі?

Па колькасці ападкаў кастрычнік пакуль выглядае даволі звычайным. Абедзве мадэлі паказалі значэнні, блізкія да кліматычнай нормы. Што да лістапада, там ападкаў можа быць каля нормы або трохі больш. Пры гэтым часцей за ўсё гаворка ідзе пра дажджы, мокры снег, туманы і сырое надвор’е.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках