14 верасня 2026, панядзелак, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арменія патрабуе выбачэнняў ад Лукашэнкі

Арменія патрабуе выбачэнняў ад Лукашэнкі

Да таго часу краіна не верне пасла ў Беларусь.

Кансультацыі з паслом Арменіі будуць працягвацца да таго часу, пакуль Мінск не прадставіць тлумачэнні або не папросіць прабачэння за ранейшыя заявы Лукашэнкі. Пра гэта, паводле паведамлення «Арменпрэс», заявіў спікер Нацыянальнага сходу краіны Рубен Рубінян.

— Ці ведаеце вы, чаму пасла ў Беларусі адклікалі для кансультацый? Гэта адбылося пасля таго, як Лукашэнка публічна заявіў, што яны сумесна з Азербайджанам планавалі 44-дзённую вайну, — сказаў Рубінян. — Беларусь — краіна, якая ўваходзіць у АДКБ, то бок у той жа абаронны саюз, што і мы.

13 чэрвеня 2024 года прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што ні ён, ні які-небудзь іншы афіцыйны прадстаўнік краіны не паедзе ў Беларусь, пакуль у Мінску пры ўладзе Лукашэнка. Кіраўнік армянскага ўрада сказаў пра гэта ў кантэксце заяў беларускага дыктатара.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках