23 кастрычнiка 2026, Пятніца, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дронавая атака па Украіне ажыццяўлялася праз рэтранслятары ў Беларусі

21
Дронавая атака па Украіне ажыццяўлялася праз рэтранслятары ў Беларусі

Пра гэта заявіў кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

Апошнія дронавыя ўдары Расіі па захадзе Украіны каардынаваліся праз рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта заявіў кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчэнка.

«Мы бачым, што Беларусь не спыняе падтрымліваць краіну-тэрарыстку, паколькі нават гэтыя паветраныя ўдары, якія закраналі Роўненскую, Валынскую і Львоўскую вобласці, — усё гэта фактычна таксама забяспечвалася з тэрыторыі Беларусі, бо паветраныя сродкі, якія запускала Расія, падсілкоўваліся сігналам таксама праз рэтранслятары, што знаходзіліся менавіта на тэрыторыі гэтай краіны», — сказаў Дземчэнка.

Адзначым, што на мінулым тыдні кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Алег Івашчэнка заявіў пра аднаўленне працы рэтранслятараў у Беларусі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲