«Дзякуй вам, беларусы»
- 14.09.2026, 15:43
- 1,336
Адметная рыса нашага народа.
Мінчук @tony._.bandana распавёў пра тое, што здарылася з яго рэчамі, забытымі ў аўтамабілі каршэрынгу.
«Тры разы забываў у машыне Anytime розныя дарагія рэчы, — піша ён. — Два разы знаходзіў іх у той жа машыне праз пэўны час.
Трэці раз было лянота ехаць забіраць. І вось сёння, праз тыдзень, я прыехаў паглядзець на машыну, у якой забыў рэч, з думкай: «А раптам?» І ведаеце што? Яна там. Яе ніхто не чапаў, ляжыць у бардачку.
Дзякуй вам, беларусы. Дзякуючы добрым людзям, здаецца, што ўвесь Мінск — гэта быццам працяг майго калідора».
Паводле слоў карыстальнікаў каршэрынгу, нават калі забытай рэчы ў машыне не аказалася, яе можна вярнуць.
«Калі вы вярнуліся, а рэчаў няма ў машыне, найверагодней, яны захоўваюцца ў адміністрацыі Anytime, бывае і такое», — напісаў адзін з каментатараў.