Коул прыляцеў у Вільнюс
- 14.09.2026, 14:02
- 1,056
Фота: МЗС Літвы
Ён абмеркаваў з кіраўніком МЗС Літвы вызваленне беларускіх палітвязняў.
Спецыяльны прадстаўнік Трампа па Беларусі Джон Коул у панядзелак знаходзіцца з візітам у Літве і ўжо сустрэўся з міністрам замежных спраў Літвы Кястуцісам Будрысам, піша Radior.
Бакі абмеркавалі вызваленне беларускіх палітвязняў, працяг рэпрэсій і падтрымку Мінскам расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Таксама абмеркавалі пытанне нелегальнай міграцыі і выяўленых тунэляў пад літоўска-беларускай мяжой, якія, паводле слоў Будрыса, выкарыстоўваюцца для перапраўкі мігрантаў.