ЗСУ ліквідавалі ў Данецку расійскага генерал-лейтэнанта
17- 14.09.2026, 19:37
- 22,258
Ён камандаваў 51-й агульнавайсковай арміяй РФ.
ЗСУ ліквідавалі ў Данецку высокапастаўленага расійскага камандзіра, генерал-лейтэнанта Сяргея Мільчакова.
Расійскія Telegram-каналы паведамілі пра магчымую гібель акупанта Мільчакова. Першапачаткова паведамлялася, што гаворка ідзе пра лідара ДШРГ «Русіч», ваеннага злачынцу Аляксея Мільчакова.
Аднак, як піша Dialog.UA са спасылкай на расійскія мілітарысцкія крыніцы, гэта быў генерал-лейтэнант Сяргей Мільчакоў, камандуючы 51-й агульнавайсковай арміяй Паўднёвай вайсковай акругі. Паводле папярэдніх звестак, ён мог загінуць у выніку ўдару па штабу арміі ў Данецку.

Мільчакоў — вядомы ў вузкіх вайсковых колах расійскі генерал-лейтэнант. Ён камандаваў 51-й арміяй, якая была сфармаваная на базе 1-га Данецкага армійскага корпуса і ўдзельнічае ў вайне супраць Украіны.
У студзені 2026 года паведамлялася пра яго адхіленне ад пасады пасля няўдалых атак расійскіх акупантаў на Добрапольскім напрамку.