Украінскія беспілотнікі масіравана атакавалі Краснадарскі край РФ
5- 14.09.2026, 11:56
- 6,384
У Сочы і іншых гарадах Поўдня Расіі ўсю ноч грымелі выбухі.
Уначы на 14 верасня ў Сочы і іншых гарадах Краснадарскага краю прагучала серыя выбухаў на фоне абвешчанай пагрозы атакі беспілотнікаў. Мясцовыя жыхары паведамілі пра працу расійскай СПА, піша Dialog.UA.
Паводле звестак маніторынгавых каналаў Exilenova+, Supernova+ і расійскіх СМІ, пагрозу БПЛА абвясцілі яшчэ ўвечары 13 верасня. Каля 2:13 жыхары цэнтральнай часткі Сочы пачулі некалькі моцных выбухаў. У 3:51 мэр горада Андрэй Прашунін заявіў, што пагроза захоўваецца, і ў горадзе задзейнічаныя сілы і сродкі абароны.
Пра выбухі таксама паведамлялі жыхары Растова, дзе маніторынгавыя каналы пісалі пра пралёты груп беспілотнікаў і працу СПА. Мэтамі маглі быць нафтаперапрацоўчы завод, нафтабаза або лагістычныя аб’екты ў раёне Сочы, аднак афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі няма.
Акрамя таго, з’явіліся паведамленні пра магчымы пажар у рэгіёне пасля прылёту. Яго прычыны і маштабы пакуль не пацверджаныя. Таксама ёсць інфармацыя пра магчымае паражэнне комплексу СПА С-400 у Дагомысе, але гэтыя даныя таксама патрабуюць пацвярджэння.
Акрамя іншага, на тле атакі БПЛА аэрапорт Сочы застаецца закрытым з-за ўведзеных абмежаванняў.