23 кастрычнiка 2026, Пятніца, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Канады анансаваў «унікальны альянс» з Еўрасаюзам

1
Прэм'ер Канады анансаваў «унікальны альянс» з Еўрасаюзам
Марк Карні

ЕС і Канада маюць намер стварыць стратэгічны саюз у сферы гандлю, абароны і тэхналогій.

Канада мае намер заключыць з Еўрапейскім саюзам «унікальны альянс». Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Марк Карні, паведамляе CBC.

«Да чаго мы імкнемся і пра што пачнем гаварыць, — гэта ўнікальны альянс з Еўрапейскім саюзам. Мы падзяляем аднолькавыя каштоўнасці, маем тыя ж прыярытэты і ўзаемадапаўняльныя моцныя бакі», — заявіў Карні.

Да гэтага агенцтва Bloomberg паведамляла, што Еўрасаюз і Канада плануюць абвясціць 16 верасня пра стварэнне стратэгічнага альянсу ў сферы гандлю, абароны і тэхналогій. Паводле звестак агенцтва, старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен прадставіць план новага партнёрства ў Страсбургу.

Адзначалася, што бакі хочуць максімальна зблізіцца, аднак пра поўнавартаснае сябраства Канады ў ЕС гаворкі не ідзе. Штуршком да абвастрэння стала жнівеньскае рашэнне Вашынгтона ўвесці 50-працэнтныя пошліны на канадскія тавары на агульную суму $27,6 млрд.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲