23 кастрычнiка 2026, Пятніца, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Луч» выпусціў унікальную калекцыю мужчынскіх гадзіннікаў

20
«Луч» выпусціў унікальную калекцыю мужчынскіх гадзіннікаў
Фота: Instagram @luch.official

Навінку адрознівае незвычайная сістэма адлюстравання часу.

Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» выпусціў новую калекцыю мужчынскіх гадзіннікаў з «незвычайнай сістэмай адлюстравання часу». Інфармацыя пра гэта з’явілася ў Instagram прадпрыемства.

Калекцыя называецца Revolve 2. Вытворцы пішуць, што на новы дызайн іх натхніла эстэтыка аналагавай эпохі і культура аўдыёкасет, «пераасэнсаваная ў сучасным індустрыяльным стылі».

— Галоўная адметнасць Revolve 2 — незвычайная сістэма адлюстравання часу: класічныя стрэлкі дапоўненыя вярчальнымі барабанчыкамі, якія наладжваюцца асобна, — паведамляецца ў Instagram «Луча».

Корпус гадзінніка зроблены з нержавеючай сталі. Яго дапаўняе сферычнае сапфіравае шкло. Стрэлкі маюць люмінесцэнтнае пакрыццё. Гэта забяспечвае зручнае счытванне часу ў цемры.

У камплект уваходзяць два варыянты афармлення: бранзалет з нержавеючай сталі з брашаванай апрацоўкай і каўчукавы рамень.

Такая мадэль каштуе амаль дзве тысячы рублёў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲