14 верасня 2026, панядзелак, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зноў выступіў супраць долара

17
Лукашэнка зноў выступіў супраць долара

Гэтую вайну дыктатар ужо прайграў.

Пасля пэўнай паўзы кіраўнік Беларусі вярнуўся да сваёй даўняй барацьбы супраць амерыканскай валюты, паведамляе «Салідарнасць».

11 верасня, каментуючы размову з расійскім алігархам Уладзімірам Патаніным, кіраўнік заявіў, што пры цяперашняй палітыцы ЗША трымаць долары ў рэзерве нібыта небяспечна і лепш іх інвеставаць у канкрэтныя праекты:

— Сёння беларусы бачаць і іншае: каму долар сёння патрэбны? Ужо нікому не патрэбны.

Заява Аляксандра Лукашэнкі выглядае дзіўна: долар ЗША застаецца галоўнай сусветнай валютай, ён займае значныя долі ў міжнародных рэзервах многіх краін — верагодна, і ў рэзервах Беларусі (гэтыя даныя не раскрываюцца).

Яшчэ больш дзіўнымі паводзіны Лукашэнкі выглядаюць, калі ўлічыць, што з амерыканскім доларам ён упарта змагаецца шмат гадоў.

Напрыклад, у 2010 годзе кіраўнік заявіў:

— Хачу вас папярэдзіць. Вы бачыце, што адбываецца з доларам. Амерыканцы вырашылі падтрымаць сваю эканоміку і ўкідваюць у яе 600 млрд долараў як мінімум. У такіх выпадках звычайна адбываецца дэвальвацыя валюты. Таму будзьце асцярожныя з гэтым доларам. Я вас папярэдзіў.

Праз год кіраўнік назваў амерыканскую валюту «доларавымі паперкамі».

Пры гэтым у рэальнасці адбывалася зусім адваротнае.

За 30 гадоў кіравання Лукашэнкі ў Беларусі афіцыйны курс долара ЗША да беларускага рубля вырас амаль у 12 тысяч разоў, падлічыла некалькі гадоў таму інфармагенцтва «Позірк». Гэта найгоршы паказчык у параўнанні з краінамі-суседзямі і краінамі на прасторы былога СССР.

Нягледзячы на ўсё гэта, Лукашэнка не здаецца і працягвае смешыць людзей.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках