23 кастрычнiка 2026, Пятніца, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прапагандыстка намякнула на ліквідацыю высокапастаўленага вайскоўца РФ

6
Прапагандыстка намякнула на ліквідацыю высокапастаўленага вайскоўца РФ
Анастасія Кашэварава

Сілы абароны Украіны білі прыцэльна.

У ноч на 13 верасня пад удар ЗСУ трапіў, меркавана, высокапастаўлены вайсковец ЗС РФ. Мінабароны і расійскія СМІ маўчаць. Аднак пра тое, што здарылася, распавяла расійская Z-блогерка Анастасія Кашэварава, перадае Dialog.UA.

Прапагандыстка не стала раскрываць асобу ліквідаванага акупанта. Аднак, мяркуючы па пафасе яе допісу, гаворка ідзе пра няпростага чалавека.

Кашэварава падазрае, што свае злілі ўкраінцам інфармацыю пра яго месцазнаходжанне, што дазволіла нанесці прыцэльны ўдар.

«Сёння ўначы фронт страціў аднаго са сваіх герояў. Пакуль не будзе афіцыйнай інфармацыі, паведамляць не буду. Праціўнік біў прыцэльна, значыць, уцечка пра месцазнаходжанне была ад сваіх», — напісала яна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲