Пераемнікам самага маладога ў свеце дзеючага манарха стаў тэлевядучы
- 13.09.2026, 14:58
- 1,218
Перадача ўлады адбылася з дапамогай кавовых зерняў.
Манархам каралеўства Тора ў Угандзе стаў тэлевядучы Эдвард Рукіды Кіджанангома. Учора, 12 верасня, адбылася афіцыйная перадача ўлады, паведамляе Reuters.
Гэта адбылося на пахаванні яго папярэдніка — Ойо Ньімба Кабамба Ігура Рукіды IV. Кіджанангома кінуў на яго магілу дзевяць кавовых зерняў, чым азнаменаваў афіцыйную перадачу ўлады.
Нагадаем, што Ойо Рукіды IV, самы малады ў свеце манарх, які кіраваў каралеўствам Тора на захадзе Уганды, памёр 27 жніўня 2026 года. Хоць Уганда кіруецца абраным прэзідэнтам і парламентам, у краіне існуе некалькі традыцыйных каралеўстваў, якія, нягледзячы на адсутнасць палітычнай улады, аказваюць значны культурны ўплыў. Ойо, якога Кніга рэкордаў Гінеса занесла ў спіс самых маладых манархаў свету, кіраваў больш як двума мільёнамі чалавек. Ён быў 13-м манархам каралеўства Тора, заснаванага на пачатку XIX стагоддзя.
Ойо Рукіды IV стаў каралём ва ўзросце ўсяго трох гадоў у 1995 годзе пасля смерці свайго бацькі. Пасля гэтага было ўстаноўлена рэгентства, у якое ўваходзіла каралева-маці, да таго часу, пакуль яму не споўнілася 18 гадоў, пасля чаго адбылася афіцыйная каранацыя.

Рашэнне пра яго пераемніка прыняла адборачная камісія пасля праведзенага пошуку. Кіджанангома, дваюрадны брат памерлага караля, працаваў вядучым навін і рэдактарам на дзяржаўным тэлеканале Uganda Broadcasting Corporation.