23 кастрычнiка 2026, Пятніца, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расіянін спрабаваў вылецець з Мінска, але атрымаў вялікі штраф

13
Расіянін спрабаваў вылецець з Мінска, але атрымаў вялікі штраф

Грамадзянін РФ збіраўся трапіць у Баку.

Расіянін атрымаў штраф у 4500 рублёў, спрабуючы вылецець з Мінска. Падрабязнасці паведамляе выданне «Мінская праўда».

У чэрвені 2026 года грамадзянін Расійскай Федэрацыі меў намер вылецець з Мінска ў Баку. Падчас праходжання рэгістрацыі і дагляду ён прад’явіў супрацоўніку памежнага кантролю пашпарт. Як высветлілі спецыялісты, пашпарт з’яўляецца падробленым. Мужчыну затрымалі супрацоўнікі памежнай службы.

У судзе фігурант сказаў, што меў намер наведаць сям’ю ў Азербайджане. Сам ён жыве ў Расіі, у яго ёсць запазычанасць па абавязацельствах. з-за гэтага ён не змог атрымаць замежны пашпарт законным спосабам.

Тады замежнік набыў падроблены дакумент і прыехаў у Беларусь. Ён разлічваў бесперашкодна вылецець з Мінска ў Баку.

Дзеянні замежніка былі кваліфікаваныя паводле артыкула 380 Крымінальнага кодэкса Беларусі. На судовым пасяджэнні ён цалкам прызнаў сваю віну.

У дачыненні да расіяніна суд Кастрычніцкага раёна Мінска вынес абвінаваўчы прысуд. Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 100 базавых велічынь, або 4500 рублёў (у верасні 2026 года адна базавая велічыня складае 45 рублёў).

Каб забяспечыць выкананне пакарання, маёмасць грамадзяніна Расіі (грошы, тэхніка, вырабы з каштоўных металаў) пакінулі пад арыштам да поўнай аплаты штрафу.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲