13 верасня 2026, Нядзеля, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы расказалі, якія словы нельга перакласці на рускую мову

37
Беларусы расказалі, якія словы нельга перакласці на рускую мову

Аказалася, іх вельмі шмат.

Карыстальніца Threads voradkov спытала, якія словы беларускай мовы нельга перакласці на рускую мову з дакладным захаваннем значэння.

«Калісьці з сябрамі спрабавалі перакласці на рускую мову слова «вырай», — піша яна. — Так да агульнай думкі і не прыйшлі. А якія словы і фразы па-беларуску вы ведаеце, якія складана перакласці на іншыя мовы?»

Іншыя карыстальнікі сацсеткі пералічылі шмат прыкладаў цяжкаперакладальных і ўнікальных слоў беларускай мовы, а таксама слоў, якія нельга перакласці адным словам. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя з іх: халера, млосна, сырадой, паабапал, неруш, нагбом, анягож, плявузгаць.

«Шмат якія беларускія словы не перакладаюцца на рускую адным словам: кнігарня, прынамсі, летась, пагатоў. Дарэчы, з англійскай — аналагічна: прынамсі — at least — па меншай меры.

Беларуская мова — прыгожая, багатая, лаконічная і родная», — напісаў адзін з каментатараў.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках