13 жнiўня 2026, Чацвер, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі расказалі, што чакае Беларусь

3
Сіноптыкі расказалі, што чакае Беларусь
Фота: 123rf.com

Надвор'е рэзка зменіцца.

Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі на пятніцу, 7 жніўня. У многіх раёнах Беларусі чакаюцца навальніцы, моцныя ліўні, град і шквалісты вецер.

Пры навальніцах парывы ветру складуць 15–20 м/с, у асобных раёнах могуць дасягаць 24 м/с. Днём на паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да +30…+34°С, месцамі — да +35°С.

На паўднёвым захадзе надвор'е зменіцца рэзка: туды пачне паступаць больш прахалоднае паветра, таму максімальная тэмпература складзе +22…+27°С.

Паводле даных «Метеовайба», няўстойлівае надвор'е пачнецца ўжо ўначы. Праз Беларусь будзе праходзіць актыўны халодны фронт, на якім можа сфармавацца хвалевае парушэнне. Чакаем моцны вецер, дождж і град.

Днём зона найбольш небяспечных з'яў перамесціцца на паўднёвы ўсход Беларусі. Менавіта там пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі, магчымы град і шквалісты вецер.

На захадзе і паўночным захадзе краіны, наадварот, ападкі днём спыняцца. Пасля праходжання фронту трапічную спёку зменіць больш прахалоднае паветра ўмераных шырот.

Уначы па Беларусі чакаецца ад +17 да +23°С.

У Белгідрамеце дадалі, што з 12 да 18 гадзін сёння на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні, град і шквалістае ўзмацненне ветру. Навальнічная абстаноўка захаваецца да канца дня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках