Дэмаграфічная сітуацыя ў Віцебскай вобласці шакуе
32- 6.08.2026, 16:51
- 18,520
«Улады» ужо не ў стане гэта схаваць.
Катастрофа з нараджальнасцю фіксуецца ў Ушацкім раёне Віцебшчыны. На радзіме Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна за месяц нараджаецца ў сярэднім па тры дзіцяці, заўважыў тэлеграм-канал vitebsk_info.
Звесткі пра нараджэнне дзяцей у раёне ў гэтым годзе публікавала раённая газета. У студзені ў раёне нарадзіліся чацвёра дзяцей, у лютым — пяцёра, у сакавіку — двое, а ў красавіку — увогуле адзін. У маі, чэрвені і ліпені нарадзіліся па тры дзіцяці.
Прагназуецца, што за год нараджальнасць Ушаччыны можа скласці 36 дзяцей. А яшчэ ў 2016-м у раёне нарадзілася 143 дзіцяці. Атрымліваецца, што за 10 гадоў нараджальнасць у Ушацкім раёне абвалілася ў чатыры разы.