Румынскі F-16 расстраляў расійскі дрон з гармат
5- 22.08.2026, 12:02
- 6,782
Відэафакт.
20 жніўня ў выключнай эканамічнай зоне Румыніі, прыблізна ў 80 мілях на ўсход ад Канстанцы, адбыўся чарговы інцыдэнт з беспілотнікам паблізу стратэгічнага газавага радовішча Neptun Deep. Раніцай берагавая ахова выявіла марскі дрон, начынены выбухоўкай, за некалькі сотняў метраў ад пляцоўкі, дзе вядзецца здабыча газу. Каб нейтралізаваць пагрозу, у паветра ўзнялі два знішчальнікі F-16, і адзін з іх з дапамогай бартавой гарматы знішчыў апарат.
Інфармацыю пацвердзіў выконваючы абавязкі міністра абароны Румыніі Раду Міруцэ, які апублікаваў у сацсетках відэа знішчэння дрона з подпісам пра тое, што краіна абараняе свае інтарэсы. На кадрах бачна, як знішчальнік набліжаецца да мэты і адкрывае агонь, пасля чаго дрон падае ў ваду.
Румынскі F-16, з дапамогай гарматы M61 Vulcan, сёння знішкодзіў надводны дрон паблізу газаздабыўной платформы Neptune Deep у Чорным моры. pic.twitter.com/e2nshddjYj
— Vitaliy Trubnykov 🇺🇦 (@vokinburt_avia) August 20, 2026