23 жнiўня 2026, Нядзеля, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўдарыла па РФ рэкорднай колькасцю дронаў і ракет «Фламінга»

8
Украіна ўдарыла па РФ рэкорднай колькасцю дронаў і ракет «Фламінга»

Кіеў нарастіў інтэнсіўнасць далёкіх удараў.

Узброеныя сілы Украіны за мінулы тыдзень выкарысталі для удараў па тэрыторыі Расіі 26 крылатых ракет далёкага радыусу дзеяння «Фламінга» і 8477 беспілотнікаў. Пра гэта заявіла Міністэрства абароны РФ, назваўшы такую колькасць сродкаў паветранага нападу рэкорднай за ўвесь час вайны.

Паводле сцверджання расійскага ведамства, украінскія вайскоўцы таксама выкарысталі 70 кіраваных авіябомбаў і 17 рэактыўных снарадаў HIMARS і Vampire. У Мінбароны РФ заявілі, што ўсе пералічаныя сродкі паражэння былі нібыта перахоплены расійскай сістэмай СПА.

Украіна ў апошнія месяцы прыкметна нарастіла інтэнсіўнасць далёкіх удараў па расійскіх аб'ектах. У сярэдзіне жніўня, паводле паведамленняў СМІ, ракеты «Фламінга» паразілі касмічны цэнтр у Самары, дзе вырабляюцца ракеты для расійскага аналага Starlink. У канцы ліпеня паведамлялася пра ўдар па заводзе зенітных ракет у Кіраве, а ў чэрвені — па прадпрыемстве ў Валгаградзе, якое выпускае ўстаноўкі для комплексаў «Іскандэр» і «Топаль».

Украінскія беспілотнікі таксама рэгулярна атакуюць аб'екты нафтагазавай інфраструктуры і лагістычныя цэнтры Wildberries у розных рэгіёнах Расіі.

Узмацненне далёкіх атак, у сваю чаргу, прывяло да росту попыту на сродкі абароны ад беспілотнікаў з боку расійскага бізнэсу. Паводле дадзеных сістэмы «Тэндэрплан», у першай палове 2026 года расійскія кампаніі выдаткавалі на антыдроннае абсталяванне 441,3 млн рублёў — у 6,6 раза больш, чым за той жа перыяд годам раней.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках