У лесе пад Сянном мядзведзь пакінуў ласёў без ласунку
- 19.08.2026, 15:39
Жывёлу «злавілі» з палічным.
Відэакадры, на якіх мядзведзь есць соль, якую пакінулі для ласёў, апублікавала ў Threads dana.volkova_.
«Злоўлены з палічным на фотапастку», — напісала яна, удакладніўшы ў каментары, што кадры былі знятыя ў Сянненскім раёне Віцебскай вобласці.
Ласі — расліннаедныя жывёлы, якія харчуюцца пераважна лясной расліннасцю. Атрымаць поўную сутачную норму солі з травы і галінак ім амаль немагчыма. Таму ў дзікай прыродзе ласі здабываюць сабе соль з саланчакаў або аблізваючы камяні.
Фатографы дзікай прыроды выкарыстоўваюць мінеральную соль, якую пакідаюць каля фотапастак, каб прыцягнуць дзікіх жывёл.