Украінскія ракетчыкі паказалі, як працуе HIMARS
- 19.08.2026, 16:04
Мэты для удараў дапамагае знаходзіць аэравыведка.
У сеціве апублікаваны відэазапіс баёвай працы экіпажа рэактыўнай сістэмы залпавага агню M142 HIMARS са складу 19-й асобнай ракетнай брыгады «Свята Варвара».
Як паведамляе «Цензор.НЕТ», байцы падраздзялення дзейнічаюць у цесным узаемадзеянні з аэравыведкай.
Рэактыўныя артылерыйскія сістэмы M142 HIMARS здольныя наносіць высокадакладныя ўдары па аб'ектах праціўніка на адлегласці да 300 кіламетраў.