Армія Швецыі ўпершыню ў сваёй гісторыі атрымае ўдарныя дроны
Гэты крок абумоўлены ўкраінскім вопытам.
Узброеныя сілы Швецыі ўпершыню ў сваёй гісторыі будуць абсталяваныя ўдарнымі дронамі: Шведскае ўпраўленне абароннага матэрыяльнага забеспячэння набывае беспілотнікі на суму 350 мільёнаў крон, пастаўкі якіх адбудуцца ў наступным годзе.
Пра гэта паведамляе SVT.
Раней на ўзбраенні шведскай арміі былі беспілотнікі, здольныя весці разведку і назіранне. Цяпер жа ўпершыню будуць закупленыя ўдарныя дроны з мэтай знішчэння варожых мэтаў.
Начальнік Школы наземных баявых дзеянняў Леннарт Відэрстрём адзначыў, што гэты заказ можна разглядаць як першы крок: у будучыні дроны будуць закупляцца ў некалькіх розных пастаўшчыкоў.
Паводле яго слоў, гэты крок быў абумоўлены ўкраінскім вопытам.
«Безумоўна. Усе арміі свету робяць высновы з цяперашніх войнаў, і вайна ва Украіне, вядома ж, знаходзіцца ў цэнтры нашай пільнай увагі», — дадаў Відэрстрём.