Расіяне выбудаваліся ў велізарную чаргу на АЗС у Саранску
4- 18.08.2026, 19:57
- 1,006
Відэа.
У сеціве з’явіўся відэазапіс, на якім расіянін паказвае доўгую чаргу каля адной з АЗС Саранска.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, мясцовы жыхар эмацыйна распавядае, што раней здымаў заторы, калі людзі вярталіся з працы, а цяпер расіяне гэтак жа масава накіроўваюцца на запраўкі, каб паспрабаваць знайсці паліва.
На фоне праблем з палівам у рэгіёнах РФ расіяне ўсё часцей вымушаныя шукаць працуючыя АЗС, дзе яшчэ можна запраўіць аўтамабіль.
«Гэта проста п#здец. Паглядзіце на гэтую чаргу на запраўку», — дадае хлопец на відэа.