Беларускі брамнік Лапоухаў адзначыўся другім асістам у сезоне за сафійскі ЦСКА
- 18.08.2026, 19:06
Відэафакт.
16 жніўня адбыўся матч 5-га тура чэмпіянату Балгарыі, у якім сафійскі ЦСКА прымаў «Ботэў» з Врацы. Паядынак завяршыўся з лікам 5:0.
Беларускі галкіпер «армейцаў» Фёдар Лапоухаў выйшаў у стартавым складзе і правёў на полі ўвесь матч. На 79-й хвіліне гулец адзначыўся асістам.
Беларускі паўабаронца сафійцаў Макс Эбонг правёў усю гульню на лаве запасных.