18 жнiўня 2026, aўторак, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У жніўні нелегалы ў чатыры разы часцей штурмавалі мяжу з Літвой

У жніўні нелегалы ў чатыры разы часцей штурмавалі мяжу з Літвой

Вільнюс адправіў у адстаўку кіраўніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы.

Актыўнасць мігрантаў, якія імкнуцца незаконна трапіць з Беларусі ў Літву, у жніўні вырасла ў чатыры разы — да такога вываду прыйшоў партал «Позірк» на падставе аналізу аператыўных даных літоўскай Службы аховы дзяржаўнай мяжы (СОГГ).

За першыя 16 дзён жніўня зафіксавана 152 спробы парушэння мяжы. Для параўнання: за аналагічны перыяд ліпеня іх было 38, а ў жніўні мінулага года — 62 (павелічэнне ў 2,5 раза). Змянілася і частка Літвы сярод суседніх з Беларуссю краін ЕС — Латвіі і Польшчы: калі за 16 дзён ліпеня на яе прыпадала 2,4% усіх спробаў, то ў жніўні — ужо 14,9%. Годам раней за той жа перыяд гэты паказчык не перавышаў 2%.

5 жніўня СОГГ паведаміла пра выяўленне чарговага, ужо трэцяга за два тыдні, падземнага тунэлю з боку Беларусі. Паводле папярэдніх звестак, ён мог выкарыстоўвацца для перакідкі нелегальных мігрантаў. Тунэль знайшлі напярэдадні каля вёскі Латэжэрыс у Друскінінкайскім самакіраванні з дапамогай абсталявання для пошуку падземных камунікацый.

Увечары 17 жніўня Літоўская тэлерадыёкампанія паведаміла пра адстаўку кіраўніка СОГГ Рустама Любаева. Рашэнне было прынятае на фоне расследавання мясцовых праваахоўнікаў: раней, напрыканцы ліпеня, ведамства паведаміла пра выяўленне тунэлю на мяжы з Беларуссю, але не згадала пра напад мігрантаў на памежнікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках