18 жнiўня 2026, aўторак, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскія аўтамабілі глухнуць на хаду з-за нізкасортнага бензіну

4
Расійскія аўтамабілі глухнуць на хаду з-за нізкасортнага бензіну

Асабліва адчувальныя да якасці паліва — кітайскія аўтамабілі.

Расійскія карыстальнікі сацсетак пачалі публікаваць відэа з аўтамабілямі, якія ламаюцца і глухнуць пасля запраўкі бензінам непэўнай якасці. На адным з ролікаў машына проста на дарозе пачынае моцна дыміць, з задняй часткі выліваецца чорная алеістая вадкасць, а дым ідзе з усіх бакоў, піша «Диалог».

Відэа ўжо масава з’яўляюцца на фоне буйнага паліўнага крызісу ў Расіі і рашэння ўладаў часова дазволіць вытворчасць і абарот бензіну старых экалагічных класаў Еўра-2 і Еўра-3. Гэта мера, паводле паведамленняў расійскіх крыніц, стала вымушанай рэакцыяй на дэфіцыт якаснага паліва пасля сістэматычных удараў па найбуйнейшых НПЗ.

Праблема ў тым, што сучасныя аўтамабілі разлічаны на паліва стандарту Еўра-5. Стары бензін адрозніваецца больш высокім утрыманнем серы, бензолу, араматычных вуглевадародаў і іншых прымешак. Сучасныя рухавікі з турбанаддувам, непасрэдным упырскам, складанымі фарсункамі, каталізатарамі і датчыкамі кіслароду значна больш адчувальныя да якасці паліва.

Паводле даных, якія абмяркоўваюць у расійскіх сацсетках і на СТА, асабліва ўразлівымі могуць быць сучасныя кітайскія аўтамабілі Geely, Haval, Chery і іншыя машыны з невялікімі форсіраванымі турбарухавікамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках