18 жнiўня 2026, aўторак, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУР: У лютым Пуцін можа пачаць наступ з Беларусі

10
ГУР: У лютым Пуцін можа пачаць наступ з Беларусі

Магчымыя напрамкі — Кіеўская і Чарнігаўская вобласці.

Калі Расія ў гэтым годзе правядзе мабілізацыю, то ўжо зімой цалкам можа перайсці да новага наступу на паўночным кірунку — на Кіеўскую вобласць і Чарнігаўскую вобласць. Пра гэта заявіў намеснік начальніка ГУР Мінабароны генерал-маёр Вадзім Скібіцкі у інтэрв'ю РБК-Украіна.

«Да выбараў яны будуць спрабаваць дэманстраваць пэўныя поспехі на тых участках фронту, дзе яны могуць нешта зрабіць. А ўжо пасля — магчыма, будзе мабілізацыя», — адзначыў ён.

Ён нагадаў, што паўнамаштабнае ўварванне пачалося ў лютым 2022 года, частковую мабілізацыю ў Расіі пачалі ў другой палове кастрычніка 2022 года. Баевыя падраздзяленні, якія маглі рэальна ўступіць у бой, апынуліся на фронце ў студзені 2023 года, а частка з іх — яшчэ ў снежні.

«То-бок, калі агрэсар у гэтым годзе правядзе новую хвалю мабілізацыі, яны змогуць падрыхтаваць магутную ўдарную групоўку бліжэй да лютага, на пачатку наступнага года. А гэта не выключае, што расійскае камандаванне можа арганізаваць такую аперацыю ў лютым, ведаючы любоў Пуціна да сімвалічных дат», — сказаў ён.

У той жа час тэрміны будуць залежаць ад таго, колькі людзей будзе мабілізавана і ці будзе ўвогуле мабілізацыя.

Пры гэтым Скібіцкі падкрэсліў, што ў гэтым годзе тэарэтычна наступ з поўначы магчымы, але «на практыцы няма ўмоў, індыкатараў, якія б паказвалі, што яны гатовыя да гэтай аперацыі, няма войскаў для гэтага».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках