18 жнiўня 2026, aўторак, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гульня перастала ісці ў адны вароты

Гульня перастала ісці ў адны вароты

Пра логіку апошніх удараў па Украіне.

Уначы 16 жніўня расіяне ўдарылі трыма ракетамі па кніжным рынку на Пятроўцы/Пачайне ў Кіеве. Месца культавае і не чужое рознага кшталту інтэлігенцкай публіцы.

Таму стужкі навін забітыя ціхаю скрухай бібліяфілаў. Таксама мільгаюць дзіўныя асобы, што радуюцца знішчэнню гнязда гандлю рускамоўнымі кнігамі. Хоць львіная доля кніг на «Пачайне», якая ўжо некалькі гадоў мае гэтую назву, даўно ўкраінамоўныя, а ў рускамоўнай (савецкай) букіністыцы было шмат каштоўнага (я там рэгулярна набываў акадэмічную літаратуру і акадэмічныя выданні першакрыніц, якія пакуль не перакладзеныя на ўкраінскую мову).

Цяпер злаўредныя барыгі арганізуюцца як-небудзь інакш. Але справа не ў гэтым.

Па-другое, мне здаецца, нават больш важнае — гэта ўдар па аднаўленні Украіны. Аднаўляцца з апорай на ўласны металургічны цыкл або быць рынкам збыту замежнага металу — гэта дзве вялікія розніцы.

Па-трэцяе, гэта выглядае як страта ўпэўненасці расіян у тым, што ім удасца захапіць кантроль над гэтымі заводамі. Таму да нейкай «падмарозкі» (няважна — восенню, зімой або наступным летам) яны будуць спрабаваць знішчыць максімальна магчымую колькасць дзеючых актываў ва Украіне.

У цэлым гэта ўкладаецца ў логіку тактычнага і стратэгічнага шантажу з боку Крамля. Тактычна — спыніце атакі ў глыб Расіі. Стратэгічна — здавайцеся, інакш ад вашай індустрыі застануцца лахманы.

Але гэтая гульня з мінулага года перастала ісці ў адны вароты. Украіна істотна адстае ў сэнсе пераносу мер уздзеяння на расійскую тэрыторыю. Аднак з-за больш высокай канцэнтрацыі каштоўных вытворчасцяў і лагістыкі ў РФ Украіна даволі хутка даганяе.

Таму не факт, што наступным будзе «Ozon». Ёсць аб’екты і цікавейшыя. А расійскі гандаль няхай пераналадзіцца на наступную порцыю ўваходных.

Аляксей Копытько, «Фэйсбук»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках