15 жнiўня 2026, Субота, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспілотнікі стварылі на фронце «кілзоны» глыбінёй да 25 кіламетраў

Беспілотнікі стварылі на фронце «кілзоны» глыбінёй да 25 кіламетраў

Афіцэр ЗСУ распавёў, як змянілася вайна за чатыры гады.

За больш чым чатыры гады поўнамаштабнай вайны і ўкраінская армія, і сам фронт радыкальна змяніліся. Пра гэта ў інтэрв'ю «Насправді» распавёў Андрэй Оністрат – афіцэр Цэнтральнага ўпраўлення інавацыйнай дзейнасці ЗСУ, вайсковец, вядомы прадпрымальнік і банкір.

«Гэта зусім іншая армія, чым тая, што была ў 22-м годзе. Ну, зусім іншая. Цяпер доля непрафесійных вайскоўцаў складае 98%. 2% – гэта прафесійныя вайскоўцы. Насамрэч гэта вельмі глыбокае пытанне. Мяняецца культура адносін, культура зносін, больш ініцыятывы, больш гарызантальных сувязяў, больш праявы харызмы. Усё гэта працуе і пачынае мець істотнае значэнне ў параўнанні з сітуацыяй, якая была ў 22-м годзе. І гэтыя фактары ўзмацняюцца», – адзначыў ён.

Таксама, паводле слоў Оністрата, да непазнавальнасці змяніўся характар баявых дзеянняў на фронце. Тое, што было нормай чатыры гады таму, сёння немагчыма ўявіць.

«Сітуацыя, асабліва на перадавой, ужо не такая, як у 22-м годзе. Тады я проста заязджаў на машыне сярод белага дня, выкідваў рэчы, разварочваўся і з'язджаў у які-небудзь гай. Але цяпер там «кілзоны» па 20–25 км. І гэта толькі пешшу, толькі НРК, толькі на плячах. Гэта азначае, што калі чалавек заняў пазіцыю, то яму выйсці так жа цяжка, як і зайсці. Таму яны сядзяць доўга», – адзначыў вайсковец.

Паводле слоў Оністрата, у 2022 годзе пілоты дронаў сядзелі на пазіцыі ўсяго па трое сутак, і тады гэта здавалася шмат. Затое цяпер, распавядае вайсковец, ніхто не скардзіцца, калі на пазіцыі даводзіцца прасядзець 40 дзён запар.

«Проста потым выходзяць і кажуць: «Усё, я паехаў на тыдзень дадому». І гэта нармальна», – адзначыў Оністрат.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках