Як можна з сур'ёзным выглядам несці гэтую лухту?
5- Сергей Давидис
- 15.08.2026, 20:59
- 3,664
Лаўроў зноў перасягнуў самога сябе.
«Калі б мы цяпер раптам спыніліся на лініі судакранання, мы, па сутнасці, дазволілі б перакрэсліць подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў, якія перамаглі нацызм. Гэта немагчыма разглядаць», — заявіў кіраўнік МЗС РФ Лаўроў.
Можа, гэта і дурна, але не магу перастаць дзівіцца.
Як можна з сур'ёзным выглядам несці гэтую лухту? Пры чым тут дзеды і прадзеды? Пры чым тут іх подзвіг? Пры чым тут нацызм і перамога над ім? Як можна ўсур'ёз сцвярджаць, што чорнае — гэта белае, і наадварот?
Якой ступені ці то вар'яцтва, ці то бяссорамнасці і блюзнерства, а дакладней — усяго гэтага разам, трэба валодаць, каб не міргнуўшы вокам сцвярджаць, што агрэсіўная вераломная вайна, у ходзе якой мэтава і масава знішчаюцца мірныя жыхары і наносяцца ўдары па грамадзянскіх аб'ектах, неяк звязаная з вайной з нацызмам 80 гадоў таму, а тым больш — ёю тлумачыцца? Як адмова хаця б ад спынення кровапраліцця можа апраўдвацца памяццю герояў той вайны, якія ў трунах пераварочваюцца?
Як можна верыць у гэтую абсурдную лухту і паўтараць яе?
Але пытанні, вядома, рытарычныя. Якраз Пуцін, Лаўроў і Ко — дастойныя спадкаемцы Гітлера, які пісаў у «Майн Кампф»: «…чым больш пачварна схлусіш, тым хутчэй табе павераць». Яны верныя яго запаветам.
Сергей Давидис, Telegram