Лукашэнка ператварыўся ў пудзіла
3- Аляксей Ганчарэнка
- 15.08.2026, 20:17
- 1,970
Ва Украіне памятаюць, адкуль расійскія войскі ішлі на Кіеў.
Гэта проста капец.
Лукашэнка распавядае пра «нашых людзей» ва Украіне і пра тое, што Беларусь не агрэсар.
Нагадаю:
З-за рэжыму Лукашэнкі расійскія войскі ўварваліся ў Кіеўскую вобласць.
З-за рэжыму Лукашэнкі адбыліся трагедыі ў Бучы, Гастомелі і Барадянцы.
Менавіта з-за яго «шахеды» ледзь не штодня лятаюць над Кіеўскай вобласцю.
Але яшчэ больш дзівіць пазіцыя Украіны.
У перамовах з саюзнікам Пуціна і чалавекам, які адабраў свабоду ў беларусаў, мы выбіраем мяккі падыход.
У нас дагэтуль захоўваюцца дыпламатычныя адносіны з Беларуссю, а МЗС нават цяпер не выключае сустрэчы паміж ім і Зяленскім.
Адно пытанне — навошта?
Пра што гаварыць з чалавекам, які служыць проста марыянеткай і пудзілам Пуціна?
Аляксей Ганчарэнка, Telegram