14 жнiўня 2026, Пятніца, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі шахматыст сенсацыйна выйшаў у фінал Кубка свету

Беларускі шахматыст сенсацыйна выйшаў у фінал Кубка свету

Яго чакае Магнус Карлсен.

Беларускі гросмайстар Дзяніс Лазавік выйшаў у фінал галоўнага кіберспартыўнага спаборніцтва свету — Esports World Cup. Афлайн-мерапрыемства праходзіць у Парыжы.

Яно праходзіць паводле сістэмы на выбыванне і з удзелам шаснаццаці найлепшых шахматыстаў свету.

У 1/2 фіналу Лазавік абыграў амерыканскага шахматыста японскага паходжання Хікару Накамуру — 2:0.

16-ы чэмпіён свету, нарвежац Магнус Карлсен, таксама выйшаў у фінал.

У паўфінале Карлсен, які прадстаўляе кіберспартыўную каманду Team Liquid, перамог Алірэзу Фірузджу з Францыі (Team Falcons) з лікам 4:1.

Фінал і матч за трэцяе месца адбудуцца 15 жніўня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках