Уначы над Беларуссю зноў праляцеў беспілотнік
- 14.08.2026, 13:45
- 1,688
Характэрны гул чулі жыхары адразу некалькіх гарадоў.
Жыхары Віцебскай вобласці паведамілі ў сацсетках, што ў ноч на 14 жніўня чулі гул беспілотніка, які пралятаў, адзначае «Флагшток». Характэрны гул дрона, як сцвярджаюць карыстальнікі, быў чутны каля 1–2 гадзін ночы ў Віцебску, Сянне, Бешанковічах і іншых населеных пунктах ва ўсходняй частцы рэгіёна.
Таксама пра пралёт беспілотніка з бензінавым рухавіком «як у мапеда» паведамлялі жыхары Старых Дарог і Бабруйска — гэтыя гарады знаходзяцца паўднёвей. Дакладнай інфармацыі пра час руху БПЛА над гэтай мясцовасцю няма.
Вядома, што ў тую ж ноч Ленінградскую вобласць Расіі атакавалі больш за 50 украінскіх беспілотнікаў, у выніку загарэўся порт Усць-Луга. Адзін з дронаў заляцеў у Латвію, дзе яго збілі знішчальнікі НАТА.