14 жнiўня 2026, Пятніца, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна нанесла ўдары па амаль траціне буйных НПЗ Расіі ўсяго за два тыдні

Украіна нанесла ўдары па амаль траціне буйных НПЗ Расіі ўсяго за два тыдні

Паспяховыя атакі могуць справакаваць чарговы скачок цэн на паліва.

З пачатку жніўня украінскія беспілотнікі атакавалі амаль траціну буйных нафтаперапрацоўчых заводаў краіны-агрэсара.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Агенцтва адзначае, што аднаўленне украінскіх атак зноў аказвае ціск на пастаўкі.

Паводле падлікаў на падставе публічных заяў абедзвюх краін, з пачатку месяца Украіна нанесла ўдары па 10 з 34 буйных расійскіх НПЗ, пераважна звязаных з найбуйнейшымі вытворцамі нафты ў РФ.

Адзначаецца, што большасць аб’ектаў, якія былі атакаваныя, таксама атрымалі ўдары раней сёлета.

Агенцтва піша, што гэта можа справакаваць чарговы скачок цэн на паліва, што створыць патэнцыйную палітычную праблему для Крамля напярэдадні парламенцкіх выбараў у Расіі, прызначаных на наступны месяц.

Нагадаем, адзін з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў Расіі поўнасцю спыніў працу пасля пажару, які ўзнік у выніку атакі беспілотнікаў. На аднаўленне пашкоджанага абсталявання можа спатрэбіцца да шасці месяцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках