14 жнiўня 2026, Пятніца, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў западазрыў ЗША ў нанясенні ўдараў па тэрыторыі РФ

16
Лаўроў западазрыў ЗША ў нанясенні ўдараў па тэрыторыі РФ
Сяргей Лаўроў

Кіраўнік МЗС Расіі запатрабаваў «тлумачэнняў».

Масква валодае звесткамі пра тое, што ЗША наўпрост уцягнутыя ў нанясенне ўдараў па тэрыторыі Расіі. Крэмль ужо чакае ад Вашынгтона адказу на свае пытанні з гэтай нагоды.

З такой заявай выступіў кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на «Вести».

Паводле слоў Лаўрова, РФ не плануе выстаўляць спыненне амерыканскай падтрымкі Кіева як папярэднюю ўмову для перамоваў.

«Мы ультыматумы не ставім», — дадаў расійскі міністр.

Ён таксама пацвердзіў, што Масква перадала Дзяржаўнаму дэпартаменту ЗША пытанні адносна паставак зброі, разведвальных дадзеных і магчымага ўдзелу Вашынгтона ў ударах па тэрыторыі Расіі на баку Украіны, а цяпер чакае адказу.

Акрамя таго, Лаўроў прыгразіў, што РФ ужорстчыць свае падыходы, каб «разбурыць усё, што падсілкоўвае ваенную машыну Кіева з боку Захаду».

«Мы ўжо гэта робім, і яны ўжо пачынаюць стагнаць. І невыпадкова ўсё больш галасоў з розных кропак нашай агульнай прасторы заклікаюць неадкладна спыніцца. Так не будзе», — цынічна заявіў кіраўнік МЗС РФ.

Больш за тое, ён дадаў, што для Расіі непрымальнае спыненне баявых дзеянняў па лініі сутыкнення.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках