Арына Сабаленка адмовілася адказваць на пытанне пра падтрымку Лукашэнкі
18- 13.08.2026, 19:55
- 9,852
Беларуская тэнісістка патрапіла на вокладку «Time».
Вядомы амерыканскі часопіс зрабіў першую ракетку свету з Беларусі тварам аднаго са сваіх нумароў. Таксама «Time» апублікаваў вялікі артыкул пра тэнісістку.
У прыватнасці, журналісты спыталі Арыну Сабаленку пра стаўленне да вайны ва Украіне і падтрымку дыктатара Лукашэнкі.
Тэнісістка адказала, што хоча міру і не падтрымлівае вайну. «Ніхто не падтрымлівае, — сказала яна. — Гэта так відавочна».
На пытанне пра падтрымку Лукашэнкі Сабаленка адказала: «Я не хачу пра гэта гаварыць».
Нагадаем, 28-гадовая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка працягвае ўзначальваць рэйтынг WTA.
Яна ўжо праводзіць 95-ы тыдзень запар у статусе першай ракеткі свету.