На тэрыторыі Беларусі пасля ўдараў ЗСУ выяўлена згарэлая фура
5- 13.08.2026, 12:32
- 17,856
Згарэлы прычэп заўважылі каля памежнага пераходу «Чырвоны Камень» на мяжы з РФ.
На відэа, апублікаваным выданнем «Флагшток», зафіксаваны згарэлы паўпрычэп без цягача. Побач з прычэпам знаходзяцца аўтамабілі беларускіх спецслужбаў, у тым ліку міліцэйскі УАЗ з надпісам «Добруш».
Месца здарэння, верагодна, знаходзіцца на трасе М-10 на тэрыторыі Добрушскага раёна, паміж скрыжаваннем з дарогай на Дубецкае і мастам праз раку Харапуць.
Згарэлы паўпрычэп мог падвергнуцца агнявому ўздзеянню ад БПЛА яшчэ на расійскай тэрыторыі раніцай 11 жніўня. У той жа дзень некалькі грузавікоў пацярпелі ад БПЛА недалёка ад памежнага пераходу «Чырвоны Камень».