«Страшна падыходзіць»: расіянін паказаў наступствы ўдару па складзе Wildberries у Тульскай вобласці
16- 11.08.2026, 18:15
- 15,236
Відэафакт.
Расіянін паказаў наступствы ўдару ўкраінскіх дронаў па складзе Wildberries у Тульскай вобласці.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, на апублікаваных кадрах расіянін здымае знішчаныя складскія памяшканні маркетплэйса ў горадзе Алексіне.
На відэа відаць маштабныя разбурэнні пасля атакі. Сярод пашкоджаных будынкаў мужчына паказвае памяшканне сталовай, якое засталося ледзь не адзіным ацалелым.
«Вось такая… Страшна падыходзіць», — каментуе ўбачанае расіянін.