У Гродне адмянілі ўсе квізы
7- 10.08.2026, 10:32
- 4,054
Жыхары горада абураныя рашэннем мясцовых уладаў.
Інтэлектуальна-забаўляльныя гульні ў Гродне прыраўнялі да масавых мерапрыемстваў. З-за гэтага большасць запланаваных на жнівень гульняў скасавана, піша Hrodna.life.
Пра часовае скасаванне гульняў у сваіх сацсетках паведамілі арганізатары квізаў «Вспомнить все», «Смузи», «Мозгобойня», «Туц-Туц», «Угадай мелодию» і «Матрешка».
Арганізатары цяпер павінны атрымліваць на іх дазвол у мясцовым выканкаме. Падаць заяву трэба за 15 дзён да падзеі. У заяве неабходна указаць даныя арганізатараў, мэты і месца правядзення мерапрыемства, а таксама меркаваную колькасць удзельнікаў. Калі мерапрыемства трапляе ў катэгорыю культурна-відовішчнага, то яго арганізатар абавязаны быць у рэестры Мінкульта і мець гастрольнае пасведчанне.
Гродзенцы ў Threads абурыліся рашэннем мясцовых уладаў і адзначаюць, што ў іншых гарадах Беларусі такіх дазволаў не патрабуюць. А вось жыхары таго ж Брэста непакояцца, што ў іх, па аналогіі з Гроднам, таксама пачнуцца скасаванні.