Дроны паразілі адзін з галоўных цэнтраў нафтаперепрацоўкі ў Расіі
- 10.08.2026, 8:45
- 5,268
Атакаваны Ніжнекамскі НПЗ у Татарстане.
Раніцай 10 жніўня ў расійскім Татарстане прагучалі выбухі. Мясцовыя жыхары паведамілі пра атаку беспілотнікаў, у прыватнасці ў Ніжнекамску, а паблікі напісалі пра атаку на НПЗ.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на OSINT-каналы.
Паводле папярэдніх даных, жыхары горада чулі выбухі і паведамлялі пра пралёт дронаў. Неўзабаве ў пабліках пачалі з'яўляцца кадры.
Ніжнекамск з'яўляецца адным з галоўных цэнтраў нафтаперапрацоўкі Расіі. Там размешчаныя два буйныя нафтаперапрацоўчыя заводы — «ТАНЕКО» і «ТАІФ-НК». Прадпрыемствы спецыялізуюцца на перапрацоўцы нафты і газавага кандэнсату.
Гэтыя прадпрыемствы не раз станавіліся мэтамі атак беспілотнікаў і належаць да ключавых аб'ектаў паліўна-энергетычнай інфраструктуры РФ.
Раней прамысловыя аб'екты Ніжнекамска таксама станавіліся мэтамі атак дронаў.
У прыватнасці, раніцай 31 ліпеня мясцовыя жыхары паведамілі пра больш як 30 выбухаў у Ніжнекамску. Пасля гэтага на тэрыторыі аднаго з нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў было відаць моцнае гарэнне факела.
Атакі беспілотнікаў на нафтаперапрацоўчыя заводы Расіі набываюць сістэмны характар — толькі за першыя дні жніўня спынілі працу адразу два буйныя прадпрыемствы.
Нагадаем, 8 жніўня ўкраінскія дроны ўначы паразілі Ільскі НПЗ у Краснадарскім краі і Сызранскі НПЗ у Самарскай вобласці.