1 жнiўня 2026, Субота, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці паглуміліся з Лукашэнкі з асаблівым цынізмам?

17
Ці паглуміліся з Лукашэнкі з асаблівым цынізмам?

Статуя каровы для дыктатара выклікае супярэчлівыя пачуцці.

Падарунак Лукашэнку ад «Савушкіна» выклікае дваістыя пачуцці. З аднаго боку, гэта куды лепш, чым чарговы зняты з захоўвання савецкі БТР або БМП, якімі «ўпрыгожылі» беларускія гарады і пасёлкі ў апошнія гады.

З другога — не пакідае думка, што падарунак атрымаўся з асаблівым цынізмам. У краіне, дзе каровы і цяляты штогод гінуць дзесяткамі тысяч пры адсутнасці эпідэмій, сама ідэя такога дарунку, мякка кажучы, выглядае так сабе.

Асабліва, калі ўлічыць, што прычынай падзежу статку з'яўляецца выбудаваная Лукашэнкам неэфектыўная мадэль кіравання. Менавіта яму, між іншым, належыць ідэя будаваць велізарныя малочна-таварныя комплексы — на фоне цэлага букета праблем, пачынаючы з вострага дэфіцыту кадраў і заканчваючы якасцю кармоў.

І колькі б кіраўнік ні выстаўляў з сябе абаронцу няшчаснай жывёліны, менавіта ён, выдатна дасведчаны пра шкоднасць савецкай сістэмы кіравання, дагэтуль маніякальна трымаецца пасінелымі пальцамі за «захаваныя» калгасы.

Арцём Сініцын, «Салідарнасць»

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках